понік / ПОНИК / Darth Deer
blr // eng // ru


Вітаю ўсіх на сваёй старонцы!

Я ігрок вопытны, за плячымо больш за 1200+ дзён стажу, але па сваёй памылцы акаўнт быў згублены. Вы можаце ведаць мяне пад нікам ПОНИК. 

Так як цяпер усё трэба пачынаць зноўку, рукі апускаюцца, але я паспрабую... Пакуль што не зацікаўлена ў ніякай актыўнасці, але калі вам хочацца дапамагчы ці пачаць са мной нейкія справы - АП адкрытыя.
Дабаўляю ў сябры для акцый, мерапрыемстваў, іншых актыўнасцей, якія тут адбываюцца.

Наконт гульні:

На старым акаўнце была ў парце Grand Esprit, гандлявала ЧР, паціху піхала сваіх ангельскіх коняў з афіксам Runnin', таксама былі арлоўцы з афіксам Рука, качающая колыбель. Былі таксама рогі розных парод з афіксам 角のある. Усё гэта было згублена па сваёй дурасці.

Зараз піхаю донаў і нічога больш ад гульні не чакаю. Заўсёды радая ўступіць у парт ці дапамагчы чым-небудзь.


Трошкі наконт мяне:

Чалавек дарослы, маю свае погляды на мноства рэчаў, цікаўлюся шмат чым. Размову вяду як на беларускай, так і на рускай мовах, аддаю перавагу тым, хто таксама мяне паважае. Буду радая, калі знайду сваіх старых сяброў па Lowadi.

Навучаюся і атрымліваю адукацыю ў спецыяльнасці Архітэктура, з коньмі мала справу многа год таму, калі займалася спортам, зараз нават паездка да канюшань – мара, якой не дасягнуць. Але любоў да гэтых грацыёзных жывёл мае адлюстраванне ў маёй сучаснай творчасці.

- Малюю, Вы мяне можаце знайсці ў розных сацыяльных сетках па наступных ніках і спасылках: 

inst: longwaytoberk
tw: Darth Deer
vk: Darth Deer
da: DarthDeer

- Чытаю, але вельмі няшмат, у апошнія гады перайшла на творчасць па фандамах
- Гуляю ў камп'ютар і ведаю шмат гульняў, магу падтрымаць размову пра "класіку" нашых дзён
- Слухаю шмат музыкі, ведаю вялікае мноства суполак і гуртаў, спевакоў і спявачак. Слухаю УСЁ, таму заву сябе меламанкай. Густу няма, тое, што падышло па настрою і натхненню, тое і дадаю

Усім сэрцам люблю ДжоДжо і Дэвіда Боўі, таму хачу сваіх каней называць так...
А яшчэ гуляю ў Rival Stars... І ў Геншын, таму можаце пісаць і на гэты конт

Жадаю ўсім поспехаў і ўдалай гульні a4bc962b6472bd3fac0f915a0ff0c336.png